Маркел Сцяпанавіч Савіцкі
Маркел Сцяпанавіч Савіцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 чэрвеня 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 ліпеня 1975 (77 гадоў) |
Грамадзянства | Расійская імперыя, СССР |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | раслінаводства |
Месца працы | Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева |
Партыя | |
Узнагароды |
Маркел Сцяпанавіч Саві́цкі (19 чэрвеня 1898, вёска Расасна, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць — 24 ліпеня 1975) — беларускі вучоны ў галіне раслінаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1962), прафесар (1963). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1965).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў вёсцы Расасна (сучасны аграгарадок у Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). Скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію (1924) і да 1935 г. працаваў у навукова-даследчых установах Беларусі. У 1963—1974 гг. загадчык, прафесар кафедры раслінаводства Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар больш за 120 навуковых прац па агратэхніцы збожжавых культур. Прапанаваў структурную формулу ўраджайнасці палявых культур, распрацаваў методыку норм высеву збожжавых культур па аптымальным сцебластоі.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам «Знак Пашаны» (1966), пяццю медалямі, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Яго імем названа аўдыторыя ў корпусе № 4 БДСГА.
Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]
- Биологические и агрономические основы формирования высоких урожаев зерновых культур. — М., 1968.
- Теоретические основы методики определения норм высева зерновых культур по оптимальному стеблостою. — М., 1971.
- Структура урожая зерновых культур в Белоруссии: Метод. пособие для повышения квалификации агрономов / М. С. Савицкий, М. Е. Николаев; М-во сельск. хоз-ва СССР. Белорус. с.-х. акад. — Горки: [БСХА], 1974.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Савіцкі Маркел Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 70. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Савіцкі Маркел Сцяпанавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 425.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 19 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1898 годзе
- Нарадзіліся ў Горацкім павеце
- Памерлі 24 ліпеня
- Памерлі ў 1975 годзе
- Дактары сельскагаспадарчых навук
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Дубровенскім раёне
- Раслінаводы СССР
- Раслінаводы Беларусі
- Выпускнікі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР